Аналіз Тыдня славеснасці
У гімназіі ўжо стала добрай традыцыяй напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы праводзіць Тыдзень славеснасцію. І 2020 год не стаў выключэннем.
Настаўнікі-філолагі з 17 па 22 лютага распланавалі і правялі вялікую колькасць разнастайных і цікавых мерапрыемстваў. Падчас падрыхтоўкі была пастаўлена наступная мэта: развіваць цікавасць да мовы і выхоўваць любоў да роднага слова. Гэтая мэта стала зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня.
Каб зацікавіць вучняў і выклікаць жаданне прыняць удзел у Тыдні славеснасці, была арганізавана ранішняя сустрэча «Добры дзень, мы вам рады». Вучні 10 – га класа разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Мужыла Г.І. сустракалі педагогаў, гімназістаў і іх бацькоў, абвяшчалі запланаваныя мерапрыемствы і запрашалі прыняць удзел у праекце «Ветлівыя словы – аснова менталітэту беларусаў», а пасля прапаноўвалі прайсціся пад ручніком і агучыць ветлівыя словы, удзельнікам даваўся салодкі падарунак.
Так жа ў рамках Тыдня педагогам-псіхолагам праводзілася акцыя на тэму: «Добры настрой – палова перамогі», якое выявіла, што вучні адчуваюць сябе на ўроках настаўнікаў-філолагаў камфортна і спакойна. (Дадатак 1)
У аўторак ў гімназіі, у рамках праекта «Камера глядзіць на Вас», праводзілася відэаз’ёмка. Гімназісты 8 класа інтэрв’юіравалі дырэктара, настаўнікаў, вучняў і бацькоў на тэму: «Роля роднай мовы ў Вашым жыцці». Прадукт атрымаўся цікавым і творчым.
Во вторник (вместе с учащимися 7 – 8 кл.) Концевая Лариса Гендриковна проводила интеллектуальную игру: «Учение с увлечением». Цель: развивать интеллектуальные способности учащихся; прививать интерес к русскому языку; развивать речь, творческие способности учащихся, познавательный интерес, познать новое в языкознании.
В игре принимали участие 2 команды по 6 человек («Цветочки» 8 кл. и «Святой источник» 7 кл.). Ребятам предлагались следующие задания:
1)«Найдите способ прочитать написанное»
QWУNЧLИZТJЬZHСVЯ – ВNIСDЕ4ГVДZА SПGРYRИ WWГО FДNИТRWСQЯ.
Фраза составлена из букв разных алфавитов, перемешанных между собой. Нужно отобрать только русские буквы.
2)«Блиц-опрос». Конкурс позволяет определить знания, кругозор, начитанность ребят. (Команда отвечает быстро и правильно на вопросы)
1. Как называется сооружение для переправы через реку? (мост).
2. Сколько падежей в русском языке? (6) и другие вопросы.
3)«Ребусы». Конкурс на логическое мышление.
4)« Полиглот» (загадываются загадки, отгадки должны быть на трёх языках)
— В школьной сумке я лежу, как ты учишься скажу(дневник — кунделік — diary)
— Белый, а не снег, сладкий, а не мёд(сахар – цукар — sugar) и другие слова.
5)«Доскажи пословицу». Конкурс на знание фразеологизмов.
6)Исправить ошибки в диктанте. Конкурс на определение орфографической зоркости.
Ребята были очень активны, на протяжении игры лидером становилась то одна, то другая команда. Игра закончилась победой команды «Цветочки» (8 кл.). (Дадатак 2)
Со среды в рекреации гимназии была организована «Выставка иллюстраций учащихся». (Дадатак 3)
Закончился день конкурсом «Ораторское искусство». Цель: Воспитание положительного эмоционального отношения к литературным поэтическим произведениям; формирование выразительной речи у учащихся старших классов посредством художественно-поэтического слова.
Задачи:
• Создание условий для художественно-эстетического развития учащихся;
• формирование у ребят навыков выразительного чтения, артистических умений;
• выявление лучших и творческих чтецов среди учащихся, предоставление им возможности для самовыражения.
Конкурс состоялся среди учащихся 9 – 11 классов. Ребятам были предложены любые тексты русских и белорусских классиков на собственное усмотрение. Оценивалось знание текста, выразительность прочтения, творческая подача, артистизм. Ребята читали стихи А. Твардовского, А. Пушкина, М. Цветаевой, С. Есенина и др. Стихотворение С. Есенина «Заметался пожар голубой» было исполнено Софией Вержинской под аккомпанемент гитары. По окончании конкурса жюри подвело итоги и определило победителей 1-е, 2-е и 3-е место в чтении текстов на русском и белорусском языке. В декламации стихов на русском языке 1-е место заняла Вержинская София, 2-е – Филон Анастасия, 3 – Розон Полина.
В декламации стихов на белорусском языке 1-е место заняла Шукелович Яна, 2 – Павлова Дарья, 3 – Ивлюшкина Милана. (Дадатак 4)
В четверг, в преддверии 23 февраля, Снежана Генриховна Бурачевская, вместе с учащимися 6 классом, проводила игру «Поговорка – цветочек, а пословица – ягодка» с целью: в занимательной форме повторить пословицы и поговорки, способствовать развитию речи учащихся и обогощению их словарного запаса; стимулировать интерес к изучению русского языка. Класс был поделён на две команы по гендерному признаку: команда девочек – «Ягодки» и команда мальчиков – «Мальки». Игра состояла из 6 конкурсов: в 1 нужно было объяснить смысл фразы, значение пословицы. Во 2 конкурсе – составить из слов пословицу, поговорку или крылатое выражение, в 3 – ответить наа вопрос, вспомнив известную пословицу или поговорку. В 4 и 5 конкурсе были даны иллюстрации, на основании которых надо было придумать сказку и угадать зашифрованную пословицу, а в заключительном конкурсе ребята должны были найти поговорки в стихотворении. Первенство взяла команда девочек. (Дадатак 5)
На працягу Тыдня бібліятэкар гімназіі Лукша В.К. (у кабінеце беларускай філалогіі) арганізавала выставу, прысвечаную 85-годдзю Р. Барадуліна. (Дадатак 6)
У чацвер вучні 9 класа (у рамках падрыхтоўкі да экзаменацыйнай работы) разам з Свірбутовіч М.Г., настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, пісалі дыктант, прысвечаны 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У гэты ж дзень гімназісты прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Буслік».
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, Свірбутовіч М.Г. арганізавала правядзенне інтэрактынай гульні «Размаўляем па-беларуску», якую агучвалі вучаніцы 9 класа: Ільіна К. і Шукяловіч Я. Дзяўчаты задавалі вучням 5 – 11 класаў розныя пытанні, а гімназісты павінны былі падаць верныя адказы; актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкі сюрпрыз і бэйдж з надпісам: «Люблю родную мову». Аматарамі беларускай мовы сталі 9 і 11 кл. (Дадатак 7)
З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці, даследчыцкіх навыкаў і творчых здольнасцей гімназістаў у пятніцу для вучняў 5– ых класаў Свірбутовіч М.Г. арганізавала правядзенне лінгвістычнай гульні «Літаратурны следапыт». Пяцікласнікі займаліся пошукавай дзейнасцю на тэрыторыі гімназіі, шукалі падказкі і адказы на каверзныя пытанні. Трэба адзначыць, што вучні атрымалі асалоду ад гульні. (Дадатак 8)
Новаўвядзеннем Тыдня стаў супольны дыктант (бацькі, настаўнікі), які арганізавала галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіця адукацыі» ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы з мэтай папулярызацыі роднага слова і ўдасканалення ведаў удзельнікаў па беларускай мове. Тэма: «75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». (Дадатак 9)
Закрыццё Тыдня славеснасці адбылося ў суботу. Яскравую кропку паставілі вучні 8 – 11 кл., якія прынялі ўдзел у «Літаратурным брэйн-рынгу» і прадэманстравалі свой узровень творчасці і эрудыцыі. Вядучымі былі вучні 8 класа: Дэрвіс А. і Хам’юк Д., удзел у турніры прымалі гімназісты 8, 9 і 11 класаў, такім чынам, каманды атрымаліся зборныя. Членамі журы былі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Готка І.М., Іўлюшкіна М. (алімпіядніца, вучаніца 9 класа) і Вержынская С. (алімпіядніца, вучаніца 11 класа). Асноўная ўвага падчас гульні была накіравана на развіццё інтэлектуальных магчымасцей, творчых здольнасцей вучняў, удасканаленне ўменняў прымяняць атрыманыя веды ў нестандартных маўленчых сітуацыях. Каманды «Разумнікі» і «Знаўцы» з задавальненнем адказвалі на пытанні, прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах, самымі цікавылі былі наступныя: «Размінка», «Чароўная скрыня», «Бой кемлівых», «Праз прызму стагоддзяў», «Аматары літаратуры». У анімацыях «Апрані ляльку» і «Накармі ляльку» перамагла каманда «Знаўцы», якая бездакорна справілася са сваімі заданнямі. Падчас мерапрыемства Рамейка М. (вучань 7 кл.) прэзентаваў праект на тэму: «Мая Ашмяншчына» (у рамках года малой радзімы), а Паўлава Д. (вучаніца 9 кл.) і Філон А. (вучаніца 11 кл.) дэкламавалі вершы нашых землякоў на памяць. Завяршыўся «Літаратурным брэйн-рынг» падвядзеннем вынікаў і праглядам буктрэйлера «Мая родны куток, я тут нарадзіўся…» (аўтар: Хам’юк А., выпускнік гімназіі, студэнт 1 курса БДУІР) (Дадатак 10).
Праз самабытныя конкурсы, моўныя турніры, інтэлектуальныя гульні педагогі далучылі гімназістаў да багацця слова, паспрабавалі выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага краю, выпрацоўка дакладнай арыентацыі ў моўных з’явах — мэта ўсіх спланаваных мерапрыемстваў.
Дзякуючы зладжанай працы вучняў і настаўнікаў Тыдзень атрымаўся цікавым, разнастайным і багатым на розныя мерапрыемствы.