9 снежня 1891 года нарадзіўся чалавек незвычайнага таленту і непаўторнага лесу – Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык.
Гімназісты далучыліся да святкавання гэтага юбілею: прынялі ўдзел у літаратурнай вечарыне “Незабыўны Максім Багдановіч”. Гучалі вершаваныя і празаічныя творы пісьменніка. Атмасфера была ўрачыстай і святочнай.