30 студзеня ў Ашмянскім музеі прайшоў чарговы квэст па гістарычнаму цэнтру горада «Аб тых і для тых, хто любіць свой горад». Вучні 7-га класа Ашмянскай гімназіі разгадвалі таямніцы Ашмянаў 19 стагоддзя, параўноўвалі сучаснае і тагачаснае, наведалі ашмянскую сінагогу, касцёл святога Міхаіла Арханёла, Уваскрэсенскую царкву, Базарную плошчу, узгадвалі будынкі якіх няма. Завяршыўся шпацыр традыцыйным складаннем мапы старога горада, але не зусім традыцыйна — гэтым разам было прынятае агульнае рашэнне маляваць на снезе і снегам, але маладых даследчыкаў настолькі захапіў працэс, што ў музеі мапа была намаляваная яшчэ раз!
Напрыканцы ўдзельнікі атрымалі Дыплом сапраўдных краязнаўцаў і інфармацыйныя падарункі ад музея. (По материалам @oszmiana_museum)