У снежні 2022 года падведзены вынікі конкурса рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» ‑ «Па старонках Дзённіка вандроўніка».
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС «ПА СТАРОНКАХ ДЗЁННІКА ВАНДРОЎНІКА» праводзіўся з мэтай актыўнага далучэння навучэнцаў да турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічалі ў экскурсіях/паходах, запаўнялі Дзённікі вандроўніка, у якім фіксавалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.
На рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 117 работ у намінацыях «З алоўкам у вандроўку», «Убачанае ў пікселях».
🎉🎉🎉🎉Віншуем вучня 6 «А» класа Куліковіча Глеба і класнага кіраўніка Вольгу Мікалаеўну Вінцкоўскую, іх конкурсная работа атрымала дыплом 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь!
Выказваем падзяку вучням і бацькам 6 «А» класа за ўдзел у падрыхтоўцы Дзённіка вандроўніка, асобая ўдзячнасць Шаткевіч М.Г. за дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурса!