Да святкавання адной з самых важных юбілейных дат – 135-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы іЯкуба Коласа для вучняў 6 класа была арганізавана літаратурная гасцёўня “Заўсёды з намі Колас і Купала”, якую сумесна з настаўнікам праводзілі вучаніцы VIII-ага класа Багумінская Надзея і Буракоўская Анастасія.
На працягу святочнага мерапрыемства вучні знаёміліся з жыццёвымі і творчымі шляхамі слынных паэтаў Беларусі, глядзелі відэасюжэты пра іх жыццё. Адметнасцю правядзення гасцёўні сталі віртуальныя экскурсіі ў Вязынку і Смольню. Вучням была прапанавана міні-віктарына па творчасці Купалы і Коласа.
Па завяршэнні мерапрыемства, вучні падзяліліся ўражаннямі, а таксама выказалі словы ўдзячнасці пісьменнікам за іх плённую працу і за тое, што сучасная моладзь мае магчымаць вывучаць іх вершы.