У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2024 года вучні і педагогі гімназіі №1 г. Ашмяны прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта, які арганізаваны галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўнай установай адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
Мэта – папулярызацыя беларускай мовы, фарміраванне ў удзельнікаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да мовы як культурна-грамадскай з’явы.
Тэма – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.