18 сакавіка вучні 5,7 класаў наведалі музей-сядзібу Францішка Багушэвіча ў вёсцы Кушляны. Гэта экскурсія дала магчымасць яшчэ больш даведацца пра знакамітага беларускага пісьменніка, убачыць цікавыя экспанаты, якія звязаныя з ім. Экскурсавод расказаў вучням як ствараўся музей, паказаў пакоі, дзе працаваў пісьменнік. Вучні з ахвотай адказвалі на пытанні экскурсавода, рабілі фотаздымкі з памятных мясцін. Мелі магчымасць прайсціся па бярозаваму гаю, дакрануцца да каменя, дзе пісьменнік хаваў свае рукапісы, пасядзець у альтанцы.
Яцкевіч Аліна і Багумінская Надзея нават узялі інтэрв’ю ў экскурсавода. Будзем спадзявацца, што экскурсія паспрыяла выхаванню ў вучняў цікаўнасці да гістарычнай мінуўшчыны.