19 лютага ў гімназіі распачаўся Тыдзень роднай мовы. У панядзелак, а 8 гадзіне раніцы, дзяўчаты ў прыгожых беларускіх уборах сустракалі сваіх любімых настаўнікаў і гімназістаў. Гучала прыгожая беларуская музыка, пад якую педагогі і вучні прымалі ўдзел у інтэрактыўных гульнях, за паспяховае выкананне цікавых заданняў усе атрымлівалі салодкія падарункі.
20 лютага вучні 8-га класа ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні «Таямніцы роднай мовы». Атмасфера была цудоўнай і творчай. Лепшыя вучні атрымалі адзнакі і салодкія прызы.
Пяцікласнікі з задавальненнем рабілі сэлфі з кнігай і рэкламавалі свае любімыя творы.
7-кі, падчас гульні «Гучы, родная мова», прадэманстравалі глыбокія веды і ў галіне мовазнаўства, і ў сферы літаратуразнаўства.