У рамках дзейнасці шостага школьнага дня для вучняў 5-ага і 6-ага класаў прайшла інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”, асноўнай мэтай якой была папулярызацыя роднай мовы сярод падрастаючага пакалення.
Гульня прайшла ў форме спаборніцтва паміж класамі. Вучням было прапанава гульнёвае поле з назвамі раздзелаў (Гэта цікава, Метаграмы, Рэбусы, Загадкі). У кожным раздзеле было па шэсць пытанняў. У залежнасці ад цяжкасці пытання можна было атрымаць ад 1-го да 6-ці балаў.
З вялікай ахвотай і захапленнем вучні адказвалі на пытанні. Самымі актыўнымі на працягу гульні сталі: Мацэвіч Матвей (6 клас), Камінская Алеся (6 клас), Сілюк Святлана (6 клас), Зарэцкая Дамініка (5 клас).
Па выніку інтэрактыўнай гульні вучні знайшлі адказы на цяжкія пытанні, даведаліся пра даты святкавання Міжнароднага і Еўрапейскага дней мовы, прадэманстравалі свае веды па мове.