Матчына мова, роднае слова …для гімназістаў гэта не проста прыемныя гукі, а шчымлівая, насычаная эмоцыямі мелодыя нашага жыцця. Кожны ўрок беларускай мовы і літаратуры адзначаецца пэўнымі яркімі фарбамі, а сённяшні дзень, прысвечаны святу роднай мовы, увогуле стаў чароўным відовішчам.
Распачалося святкаванне з ранішняй сустрэчы «Пачынаем дзень з роднага слова». Група актыўных адзінаццацікласнікаў (у якую ўваходзілі Бабраўніцкая Эвяліна, Ільіна Кацярына, Іўлюшкіна Мілана, Каткоўская Валерыя і Саванец Ягор) разам са сваёй настаўніцай (Марынай Гендрыкаўнай Свірбутовіч) сустракалі педагогаў і гімназістаў на першым паверсе ўстановы не толькі ўсмешкамі і шчырымі словамі, але і прыгожай беларускай музыкай. Прапаноўвалася паўдзельнічаць у акцыі «Пажаданні любімаму настаўніку» альбо зрабіць фотаздымак на памяць з Ф.Скарынам.
На працягу дня для вучняў 5 – 7 класаў былі арганізаваны інтэрактыўныя гульні «Карыфеі роднага слова» і «Родная мова, цудоўная мова», апошняя з якіх праводзілася Юралевіч Ганнай Францаўнай, настаўніцай беларускай мовы. Самыя актыўныя ў падарунак атрымалі значок «Знаўца роднай мовы». Гімназісты 11 класа прынялі ўдзел у літаратурнай гульні «Праз прызму стагоддзяў» і ў напісанні абласнога дыктанта «Музей паэта», а 9-кі і 10-кі распачалі чэлендж «З любоўю да роднага слова». Бібліятэкар гімназіі (Лукша Вераніка Канстанцінаўна) падрыхтавала выставу кніг, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы
Дзень быў яркім, насычаным і запамінальным.