Тыдзень славеснасці
З 20 па 25 лютага ў гімназіі праводзіўся Тыдзень славеснасці. Падчас падрыхтоўкі была пастаўлена наступная мэта: развіваць цікавасць да мовы і выхоўваць любоў да роднага слова. Гэтая мэта стала зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня.
Каб зацікавіць вучняў і выклікаць жаданне прыняць удзел у Тыдні славеснасці, была арганізавана ранішняя сустрэча «Добры дзень, мы Вам рады». Вучні 11 – ых класаў у беларускіх уборах сустракалі настаўнікаў, гімназістаў і іх бацькоў, абвяшчалі запланаваныя мерапрыемствы, віншавалі з Міжнародным днём роднай мовы і запрашалі прыняць удзел у праекце «Мае пажаданні».
Вучні 5 класа сталі ўдзельнікамі літаратурнай гульні «Разумнікі і разумніцы», якую арганізавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Субач Ю.Э. З ахвотай пяцікласнікі дэманстравалі свае веды па творчасці пісьменнікаў, працягвалі радочкі з вершаў.
Так жа ў рамках Тыдня праводзілася сацыяльнае апытванне педагогам-псіхолагам на тэму: «Настрой на ўроках беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры», якое выявіла, што вучні адчуваюць сябе на ўроках камфортна і спакойна.
Свірбутовіч М.Г. для гімназістаў 6, 8 класаў праводзіла лінгвістычную гульню-віктарыну «Адкрываю…нанова беларускае роднае слова». Асноўная ўвага падчас віктарыны была накіравана на развіццё інтэлектуальных магчымасцей, творчых здольнасцей вучняў, удасканаленне ўменняў прымяняць атрыманыя веды ў нестандартных маўленчых сітуацыях. Першае месца заняла каманда «Аматары», а сярод гімназістаў вылучыліся – Ільіна Кацярына, Шукяловіч Яна, Іўлюшкіна Мілана.
Тыдзень быў багаты і на мерапрыемствы на рускай мове.
Закрыццё Тыдня славеснасці адбылося ў суботу. Свірбутовіч М.Г., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, наведала з вучнямі 6-га класа раённае мерапрыемства «Міжнародны Дзень роднай мовы», якое адбылося ў РЦК.
Дзякуючы зладжанай працы вучняў і настаўнікаў Тыдзень атрымаўся цікавым, разнастайным і багатым на розныя мерапрыемствы.