Мова…родная песня…душа… Гэта часткі нашай генетычнай памяці, тое святое, што беларускаму народу трэба захаваць для нашчадкаў. Пад мілагучным дэвізам: «Да роднага слова гарнуся душой» з 18 па 23 лютага ў ДУА «Гімназія № 1 г. Ашмяны» прайшоў Тыдзень славеснасці.
Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага краю, выпрацоўка дакладнай арыентацыі ў моўных з’явах — мэта ўсіх спланаваных мерапрыемстваў.Гэтая мэта стала зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня. Праз разнастайныя конкурсы, моўныя турніры, інтэлектуальныя гульнінам, настаўнікам-філолагам, хацелася далучыць гімназістаў да багацця роднага слова, выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.
На пачатку Тыдня была арганізавана ранішняя сустрэча «Добры дзень, мы вам рады». Вучні 9-ых класаў у беларускіх уборах сустракалі настаўнікаў, гімназістаў і іх бацькоў, абвяшчалі запланаваныя мерапрыемствы і запрашалі прыняць удзел у праекце «Размаўляем па-беларуску».
Сацыяльнае апытванне, праведзенае педагогам псіхолагам на тэму: «Настрой на ўроках беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры”, выявіла, што вучні адчуваюць сябе на ўроках камфортна і спакойна.
У чацвер 21 лютага, у дзень роднай мовы, Свірбутовіч М.Г. арганізавала правядзенне інтэлектуальнай гульні«Моўны турнір». Вядучымі былі вучні 11 класа: Бернат Кацярына і Хам’юк Антон, удзел у турніры прымалі гімназісты 6, 8 і 10 класаў, такім чынам, каманды атрымаліся зборныя. Асноўная ўвага падчас гульні была накіравана на развіццё інтэлектуальных магчымасцей, творчых здольнасцей вучняў, удасканаленне ўменняў прымяняць атрыманыя веды ў нестандартных маўленчых сітуацыях. Каманды «Патрыёты» і «Знаўцы» з задавальненнем адказвалі на пытанні, удзельнічаліў шматлікіх конкурсах, самымі цікавылі былі наступныя: “Размінка”, “Матэматыкі”, “Бой кемлівых”, “Праз прызму стагоддзяў”, “Кракадзіл”. У анімацыях “Апрані ляльку” і “Накармі ляльку” перамагла каманда «Патрыёты», якая бездакорна справілася са сваім заданнем. Падчас мерапрыемства Рамейка М. (вучань 6 кл.) і Кругляк К. (вучаніца 10 кл.) дэкламавалі вершы на памяць. Завяршыўся “Моўны турнір” падвядзеннем вынікаў і праглядам буктрэйлера “Мая малая радзіма” (аўтар: Дзенісенка Д., вучаніца 6 класа).
З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці, даследчыцкіх навыкаў і творчых здольнасцей гімназістаў у пятніцу для вучняў 10-ых – 11-ых класаў Свірбутовіч М.Г. праводзіла лінгвістычную гульню «Наша ўтульная хатка».
У пятніцу, у рамках праекта «Камера глядзіць на Вас», праводзілася відэаз’емка. Гімназісты 11 класа інтэрв’юіравалі дырэктара, настаўнікаў, вучняў і бацькоў на тэму: «Роля роднай мовы ў Вашым жыцці».
Тыдзень быў багаты і на мерапрыемствы на рускай мове. Настаўніца рускай мовы і літаратуры Канцавая Л.Г. з вучнямі 9 класа праводзіла інтэлектуальную гульню «…Великий, могучий, свободный и правдивый русский язык».
Шэпет С.Г.для гімназістаў 5 класа арганізавала пазакласнае мерапрыемства «Знатоки русскокого языка и литературы» з мэтай: вызначыць узровень інтэлектуальных здольнасцей класса.
Закрыццё Тыдня славеснасці завяршылася выставай малюнкаў гімназістаў «Душа жадае тварыць і маляваць».
Дзякуючы зладжанай працы вучняў і настаўнікаў, Тыдзень атрымаўся цікавым, самабытным і багатым на розныя мерапрыемствы.