“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”, – пісаў Я.Колас на пачатку ХХ стагоддзя. Кожны беларус павінен ганарыцца святымі скарбамі, якія засталіся нам ад нашых прашчураў. Гэта скарбы вечныя: мова, культура, традыцыі… Цудоўна, калі мова гучыць, яе ведаюць і ёй карыстаюцца. З мэтай пашырэння беларускага слова ў гімназіі святкуецца Тыдзень роднай мовы, які сёлета распачаўся незвычйна: з пятніцы, вучні 8 – 11 класаў пісалі рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”.
У панядзелак гучала родная мова. І гімназісты, і настаўнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.
Нішто так не грэе душу, як песня, якая ліецца і прыносіць задавальненне. Яшчэ М.Чарот сцвярджаў: “Калі песня жыве беларуса, будзе жыць беларускі народ!” Песня – душа і сіла народа, як прыемна з ёй зліцца душой… Вучні 5 – 8 класаў актыўна выконвалі беларускія народныя песні і на ўроках, і на перапынках.
Бібліятэкар, Лукша В.К., арганізавала выставу кніг пісьменніка-юбіляра Я.Коласа. Гімназісты 1 – 11 класаў наведвалі выставу, удзельнічалі ў вікатрыне, атрымлівалі прызы. А колькі яшчэ цікавага наперадзе!